У аршанскім гарадскім цэнтры культуры прайшло афіцыйнае закрыццё футбольнага сезону. У гэтым сезоне гарадскі футбольны клуб праявіў свае найлепшыя якасці. Дамогся самых высокіх вынікаў за апошнія гады. Цяпер аршанцы адзіная каманда якая прадставіць Віцебскую вобласць у першай лізе чэмпіянату па самым папулярным у свеце спорце - каманда Полацка з-за фінансавых праблемаў знялася з чэмпіянату год таму, а каманда Віцебска выйшла ў першую лігу. Сярод дасягненняў ФК Орша ў гэты дзень у ГЦК называлі самую вялікую наведвальнасць хатніх матчаў у другой лізе (наведвальнасць стадыёна была больш чым у многіх клубаў вышэйшай лігі) і два цудоўных галы забітых у матчы з Віцебск-2, якія абляцелі сусветныя футбольныя СМІ (дарэчы, гэтыя галы былі знятыя аператарам нашага сайту), і першы за 10 год выхад у першую лігу, і ледзь не стаўшую рэкорднай серыю безпройгрышных матчаў (за ўсю гісторыю беларускага футбола большую серыю рабілі толькі дзве каманды, адна з іх БАТЭ).
Самыя важныя для заўзятараў ФК Орша словы прагучалі з вуснаў кіраўніка аршанскай федэрацыі футболу і першага намесніка старшыні райвыканкаму Сяргея Паца - бюджэт на ўдзел ФК Орша ў першай лізе чэмпіянату будзе выконвацца! Гэтыя словы зналі пытанні скептыкаў, бо на футбольных форумах з самага заканчэння чэмпіянату гучала - Орша грошай для першай лігі не знойдзе.
Былі ў гэты дзень у ГЦК не толькі словы - віншавалі футбалістаў і ветэранаў аршанскага футболу і мастацкія калектывы. Каб перадаць атмасферу мерапрыемства, прапануем нашым чытачам некалькі відэа з залі ГЦК.
На відэа: футбольны танец
На відэа: цыркавая студыя віншуе ФК Орша з выхадам у першую лігу
На відэа: дзіцячы калектыў Весялушкі віншуе ФК Орша
На відэа: уся каманда ФК Орша на сцэне