Сёлета футбольны клуб "Орша" няўдала выступіў у Кубку краіны, саступіўшы 1:2 "Горкам" яшчэ ў 1/64 фіналу. Сайт фанатаў "Оршы", які апавядае не толькі пра непасрэдна фанацкія справы, але і піша пра гісторыю клуба, сабраў у адзін матэрыял усе гульні аршанскага клуба ў Кубках Беларусі.
Са статыстыкі выходзіць, што "Орша" ніколі не праходзіла ў Кубку краіны больш за два раўнды. Прайсці першы раўнд атрымалася толькі ў сезонах 1992/93, 2005/06, 2013/14. Такім чынам, далей за 1/16 фіналу "сіня-белыя" ніколі не ішлі. Але калі ў наступным сезоне "Орша" будзе так сама паступова развівацца, то магчымы прарыў і ў ў гэтым важным турніры.