Пра гэта ў інтэрв'ю заявіў старшыня Беларускай федэрацыі картынга Сяргей Галонскі. Цалкам інтэрв'ю апублікавана ў суполцы па беларускім карт-рэйсінгу. Ён заявіў, што за зіму могуць адбыцца тры этапы, адзін з якіх - у Оршы:
Зараз робім патрабаванні. Хочам зрабіць тры этапы - Орша, Менск і Гародня. Але ўсё ўпіраецца ў наяўнасць снега. Таму ў нас будзе распісаны каляндар з "плаваючымі" датамі. Груба кажучы, гонка магчымая.