Аршанскі "Ўзлёт" узяў рэванш за пройгрыш у першым матчы 10-га туру чэмпіянату Беларусі па валейболе ў дывізіёне Б. Другая партыя сустрэчы стала проста трылерам, тай-брэйк настолькі зацягнуўся, што складана было паверыць, што сэт калі-небудзь скончыцца. У выніку "Ўзлёт" выйграў гэту партыю 36:34(!!!) Затым аддаў адну партыю, але ў чацвертай даў зразумець, што мацнейшы.
МВК (Магілёў) – Узлёт (Орша) - 1:3 (17:25, 34:36, 25:18, 17:25)