Антакарупцыйную платформу распрацоўваюць эксперты 11 дэмакратычных партыяў і зацікаўленых грамадскіх арганізацыяў. Сёння гатовы праэкт платформы для яго ўдакладнення і абмеркавання ініцятары ездзяць сёння па краіне, дзе праводзяць грамадскія абмеркаванні.
У Оршы на прэзентацыю і абмеркаванне платформы прыехалі эканаміст Леанід Заіка, кіраўніца аргкамітэту па стварэнні жаночай партыі "Надзея" Алена Яськова і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Абмеркаванне распачалося з выступу Леаніда Заікі, які распавёў пра тое якая бывае карупцыя (розныя ўзроўні) і прывёў некаторыя статыстычныя дадзеныя. Далей абмеркаванне перайшло да прысутных, аршанцаў папрасілі выказацца па тэме платформы. Першы ж адказ на пытанне што трэба зрабіць, каб перамагчы карупцыю быў жорсткі: увесці смяротнае пакаранне за гэтае злачынства.
Пасля абмеркавання не абыйшлося без палітычных пытанняў, канешне, у Анатоля Лябедзькі спыталі пра стратэгію на бліжэйшыя прэзідэнцкія выбары. Прапануем некалькі відэа з сустрэчы.
На відэа: Алена Яськова распавядае пра некаторыя пункты праэкта антыкарупцыйнай платформы
На відэа: Леанід Заіка распавядае пра карупцыйныя схемы ў тэндэрах
На відэа: Леанід Заіка і Алена Яськова адказваюць на пытанне пра прыватызацыю жылля
На відэа: Анатоль Лябедзька пра стратэгію на выбарах у 2015 годзе.