Памочнікам Аляксандра Ладзянога ў футбольным клубе "Орша" можа стаць Юрый Васюцін. Народжаны ў Оршы, Васюцін усю кар'еру правёў у ФК "Віцебск", з якім у сезоне 2014 года здабыў пуцёўку ў вышэйшую лігу. Затым ён скончыў кар'еру і цяпер, хутчэй за ўсё, будзе асістэнтам галоўнага трэнера "Оршы".
У мінулым сезоне Аляксандру Ладзяному дапамагаў Аляксандр Саўчанкаў.