Беларуская спрынтарка з Оршы Аліна Талай дзякуючы выдатным выступленням у студзені і лютым, за якія яна выйграла 4 турніры і выканала неабходны нарматыў, выйшла на чэмпіянат Еўропы ў закрытых памяшканнях. Аліна пабяжыць дыстанцыю 60 метраў з бар'ерамі, магчыма выступіць і на 60 "гладкіх" метрах.
Чэмпіянат Еўропы ў памяшканнях адбудзецца ў сталіцы Чэхіі Празе 6-8 сакавіка.