"Экамол" перамог у матчы з лікам 11:1! Цэлых 7 галоў у гульні забіў Канстанцінаў. Піваровіч, Кіташоў, Красоўскі і Алфімцаў забілі па адным мячы. Толькі на апошніх секундах аршанцы расслабіліся і дазволілі гасцям забіць гол у адказ.
Пасля такой яскравай перамогі "Экамол" мае 23 пункты і займае 3-е месца ў групе "А" 1-й лігі чэмпіянату краіны па міні-футболе.