Аршанскі "Ўзлёт" заняў 3-е месца па выніках чэмпіянату Беларусі ў дывізіёне Б. Сёлета чэмпіянат нашай краіны збудаваны такім чынам, што і больш нізкія статусам каманды маюць магчымасць пазмагацца за медалі, а гэта дае права заявіцца ў еўрапейскія міжнародныя турніры. Але прайсці плэй-оф не так і лёгка.
"Узлёт" у 1/8 фіналу чэмпіянату Беларусі згуляе супраць "Легіёна" з вёскі Абухова Гарадзенскай вобласці. Першы матч пройдзе 21-га лютага ў Оршы ў залі па вуліцы Якубоўскага, старт а 17:00. Гульня ў адказ адбудзецца ў Абухове 28-га лютага. Пераможца двухматчавай пары выйдзе ў 1/4 фіналу.
У іншых парах сустракаюцца: МВК (Магілёў) - Камунальнік (Гародня), Лакаматыў (Баранавічы) - Марка (Віцебск), СДзЮШАР (Жлобін) - МАПІД (Менск).