У Магілёве стартаваў чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях. Аршанка стала лепшай у краіне на дыстанцыі 60 метраў. Каронная дыстанцыя Аліны ў зімовых спаборніцтвах - 60 метраў з бар'ерамі, аднак яна няблага бяжыць гэтыя метры і без бар'ераў.
Але не трэба думаць, што тытул чэмпіёнкі нашай краіны дастаўся Аліне лёгка. У фінальным забегу ёй супрацьстаялі алімпійская чэмпіёнка Афінаў-2004 Юлія Несцярэнка і ўдзельніца чэмпіянатаў свету і Еўропы Кацярына Ганчар. Але Талай яскрава перамагла суперніц, пераадолеўшы дыстанцыю за 7,31 секунды. Несцярэнка прабегла за 7,38. Ганчар за 7,42.
Віншуем Аліну!