- Мінулы год быў для мяне крыху няўдалым. Прапусціла чэмпіянат свету ў закрытых памяшканнях з-за элементарнай вятранкі. А вось вынікі аўстрыйскага турніру даюць падставы для аптымізму.
- Вы жывяце і трэніруецеся ў Аўстрыі?
- Пакуль знаходжуся там на зборах, і Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ў гэтым дапамагае. Тры тыдні ў Аўстрыі, тыдзень-два дома.
- У вас новы трэнер - аўстрыйскі спецыяліст Філіп Унфрыед. Як вы яго знайшлі?
- Ён раней трэніраваў маю суперніцу Беату Шрот, якая, дарэчы, і выцесніла мяне з алімпійскага фіналу. Я прааналізавала яго працу і вырашыла, што гэты трэнер мне падыходзіць. Тым больш што Аўстрыя не так далёка ад Беларусі.
- У нас спецыялістаў такога ўзроўню няма?
- Ведаеце, Філіп - малады амбіцыйны трэнер, яму хочацца чаго-небудзь дасягнуць. Хацелася б, каб і ў Беларусі трэнерскі склад трохі амаладзілі. А з мінулым трэнерам мы проста ў нейкіх сітуацыях не знайшлі паразумення.
- Пра што цяпер марыце як дзяўчына і як спартсменка? Выйграць Алімпіяду, выйсці замуж?
- Выйсці замуж, нарадзіць дзіця - якія ж гэта мары? Гэта пэўныя жыццёвыя этапы. У мяне няма такога, што да 25 гадоў трэба абавязкова выйсці замуж за каго заўгодна.
- Як часта вы прыязджаеце ў родную Оршу?
- На жаль, усяго 3-4 разы на год. Бацькі мяне наведваюць.
- Дома вас пазнаюць як вядомую асобу?
- У пэўных колах - так.
- Аліна, ці вырашылася ваша кватэрнае пытанне ў Менску?
- Далі пакой у інтэрнаце, але свайго жылля пакуль няма. Вось выйграю Алімпіяду - можа, і кватэру дадуць...
Інтэрв'ю з Алінай Талай прадставіла "Народная Воля".