Варта адзначыць, што пасля выхаду ў 1-ю лігу "сіня-белыя" выходзяць на новы ўзровень нават таварыскіх гульняў. У апошнія гады наша каманда надзвычай рэдка сустракаецца з камандамі Вышэйшай лігі: у Кубку Беларусі да такіх стадый яна практычна не даходзіць, а таварыскія сустрэчы гуляе пераважна з камандамі 2-й і 1-й лігі. У выглядзе выключэння была сустрэча з магілёўскім "Дняпром" год таму. Летась магілёўцы яшчэ прадстаўлялі Вышэйшую лігу, а цяпер згуляюць з аршанцамі ў 1-й.
Цяпер "Орша" згуляе з наваполацкім "Нафтанам", які не так даўно заваёўваў Кубак краіны і выступаў у еўрапейскіх турнірах. Безумоўна, каманда з эліты будзе яўным фаварытам сустрэчы, тым больш прыме аршанцаў на сваім полі. Гульня адбудзецца на штучным полі стадыёна "Атлант" у Наваполацку, пачатак прызначаны на 14:00.