Чарговы, 10-ты тур чэмпіянату Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі прынёс расчараванне аршанскім прыхільнікам баскетбола. "Сяргееў В" на сваёй пляцоўцы саступіў віцебскаму "БЛ Груп" 73:84. Лепшым у аршанскай камандзе стаў Анатоль Свірыдаў, які набраў 37 балаў за матч і зрабіў 10 падбораў.
Пасля гэтай паразы ў "Сяргеева В" 16 пунктаў, аршанцы апусціліся на 5 радок турнірнае табліцы сярод 8 каманд.