Гульня прайшла ў Наваполацку на штучным пакрыцці стадыёна "Атлант". Вядома, каманда з Вышэйшай лігі "Нафтан" з'яўлялася фаварытам сустрэчы. Яна і перамагла аршанцаў 5:1. Прычым адзіны свой гол "сіня-белыя" правялі, калі лік ужо быў 0:4. Свае чатыры першыя мячы нафтанаўцы забілі за стартавыя 40 хвілін, а апошні на 85-й.
Пра набыткі "Оршы" пакуль нічога не вядома, некалькі футбалістаў знаходзяцца на праглядзе.