Беларуская спрынтарка Аліна Талай выступіла на турніры ў шведскім Мальмё. На жаль, аршанка фінішавала на 2-м месцы на дыстанцыі 60 метраў з бар'ерамі. Яна паказала вынік 7,93 секунды, а перамагла Шэрыка Нэлвіс з ЗША з часам 7,83.
Срэбра Аліны ў Швецыі прыпыніла яе серыю перамог на міжнародных турнірах - да Мальмё Талай выйграла 5 залатых медалёў запар - дзве ў Вене і па адной у Дзюсэльдорфе, Лінцы, Маскве. Таксама Талай заваявала два залатыя медалі на чэмпіянаце Беларусі ў залах, што прайшоў у Магілёве, на дыстанцыях 60 метраў і 60 метраў з бар'ерамі.