Гандляры пад выглядам глуханямых прапаноўвалі сцягі СССР па 20.000 на скрыжаванні каля рынка. У нядзелю быў заўважаны гандляр-хлопец, які падыходзіў да аўтамабіляў пакуль тыя стаялі на чырвонае святло светлафора. У Пятніцу гандляра было два - той жа хлопец і дзяўчына, якая прапаноўвала свой тавар на тым жа скрыжаванні, але з боку Міхайлаўскай царквы.
Раней у Оршы і каля Оршы невядомыя такім жа чынам гандлявалі сцягамі Расіі, але былі выпадкі негатыўнага стаўлення да такіх гандляроў з боку прахожых і скаргі ў міліцыю.
Фота з сайту Хартыя 97