31-га сакавіка "Орша", складзеная з гульцоў 2000 і 2001 гадоў нараджэння, згуляла супраць равеснікаў з "Віцебска". Пройгрыш 2:5, галы ў "сіня-белых" правялі Вікенцьеў і Захаранка.
Затым 1-га красавіка аршанцы сустрэліся з віцебскай "Дзвіной", прайгралі і тут 1:3, гол на рахунку Бяззубіка.
Нарэшце, 2-га красавіка "Орша" супрацьстаяла камандзе Дуброўны і на гэты раз перамагла 2:1. Галы забілі Захаранка і Груль.