Склад аршанскай каманды істотна змяніўся за зімнюю паўзу паміж чэмпіянатамі. Са спісу гульцоў можна меркаваць, што, нягледзячы на павышэнне ў класе з 2-й лігі на 1-ю, склад "сіня-белых" наадварот, страціў у якасці.
За ўсё міжсезонне ў "Оршу" прыйшоў толькі адзін вядомы футбаліст - абаронца Дзмітрый Вусачоў, калі не браць Уладзіслава Знака, які на сезон ад'язджаў з "Оршы" ў пінскую "Хвалю". 27-гадовы Вусачоў гуляў за мазырскую "Славію", "Віцебск", гомельскі ДБК і "Граніт" з Мікашэвічаў.
У той жа час "Орша" страціла за зіму шэраг ключавых футбалістаў, якія вызначалі яе гульню летась. З камандай развітаўся абаронца Павел Тарасенка, які перайшоў у "Рэчыцу-2014", Андрэй Ламака і Аляксандр Лужанкоў. Лепшы бамбардзір аршанцаў мінулага сезону Лужанкоў будзе выступаць за магілёўскае "Тарпеда".
Хадзіла інфармацыя, што ў "Оршу" пяройдзе паўабаронца абарончага плану Буба з Гвінеі. Але афрыканца няма ў заяўцы клуба, значыць, пераход не адбыўся.
Склад ФК "Орша" на новы сезон