Пачатак матчу нашай каманды са Смалявічамі быў вельмі відовішчным, футбалісты стваралі шмат небяспечных момантаў каля брамаў абодвух камандаў. Але абодва галы былі забітыя тады калі накал гульні крыху сцішыўся. Аршанскія аматары футбола выдатна ўспрынялі першага ў гісторыі клуба цёмнаскурага легіянера, які ў выніку дэбютаваў у складзе каманды забітым голам. На відэа аршанская каманда ў сіняй форме - Смалявічы ў чырвонай.
На відэа: гол Смалявічаў. 1-0
На відэа: гол Оршы. 1-1