Гульня "Оршы" супраць "Смалявічаў-СТІ" 19-га красавіка стала самай папулярнай сярод аматараў футбола ў 1-й лізе. На матчы прысутнічалі 1700 чалавек. Гэта больш, чым нават на матчы вышэйшай лігі "Белшына" (Бабруйск) - "Віцебск", на які прыйшла 1000 чалавек.
Другім па папулярнасці ў стартавым туры 1-й лігі стаў матч "Смаргонь" - "Кобрын". Смаргонская арэна сабрала на трыбунах 1200 гледачоў. Самым непапулярным стаў матч у самым буйным горадзе нашай краіны - Менску. Гульня "Зорка-БДУ" - "Баранавічы" прывабіла толькі 250 чалавек.