Каманды ўжо даўно не сустракаліся паміж сабой, больш за дзесяць гадоў. Што цікава, "Хімік" - увесь час пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі выступае ў адным і тым жа дывізіёне, у першай лізе. У першым туры "Орша" згуляла ўнічыю са "Смалявічамі" 1:1, а "Хімік" на сваім полі саступіў "Бярозе" 2:4.
Гульня "Орша" - "Хімік" адбудзецца на гарадскім стадыёне 26-га красавіка, стартавы свісток прызначаны на 16:30. Наш сайт правядзе онлайн-трансляцыю сустрэчы.