У матчы 4-га туру 1-й лігі чэмпіянату Беларусі "сіня-белыя", што знаходзяцца на перадапошнім 15-м радку табліцы, гуляюць з апошнім месцам - "Рэчыцай-2014".
Сайт фанатаў "Оршы" прыводзіць займальную статыстыку, аказваецца, "Орша" апошні раз гуляла на родным стадыёне з дадзеным супернікам...амаль роўна 10 гадоў таму. 15 траўня 2005 года "Орша" на Гарадскім стадыёне саступіла рэчычанам 0:2.
Гульня "Орша" - "Рэчыца-2014" адбудзецца 10 траўня і пачнецца а 17:00.