У 4-м туры першай лігі Беларусі аршанцы на сваім полі прымалі "Рэчыцу-2014". Сіня-белыя сустракаліся з супернікам, які на той момант застаўся адзіным, хто быў ніжэй за іх у табліцы.
Прэсінг і атакі аршанцаў накатваліся на браму гасцей, аднак прабіць удалося толькі на 24-й хвіліне, і вось удача - Саколка адкрывае лік у матчы. А на старце другой паловы адбылася замена "па Настрадамусу" - толькі Знак паспеў замяніць Казарына, як тут жа забіў - 2:0. А яшчэ праз тры хвіліны другі матч запар вызначыўся голам абаронца Анкіновіч - 3:0, у суперніка заставаліся ўжо невялікія шанцы ўнесці карэктывы ў матч. Забаўны эпізод здарыўся ў сярэдзіне другой паловы сустрэчы - гулец "Рэчыцы" ўступіў у сварку са звычайнымі заўзятарамі "Оршы", і быў пакараны жоўтай карткай. У выніку гульня так і скончылася - сухая перамога аршанцаў 3:0!