03:00

+4

3 м/с

994 гПа

06:00

+4

3 м/с

995 гПа

09:00

+9

3 м/с

997 гПа

12:00

+13

3 м/с

998 гПа

15:00

+14

3 м/с

999 гПа

Орша, Спорт

"Орша" ў Смаргоні

14.05.2015 11:07

2232 прагляду, 1 каментар

"Орша" адпраўляецца ў Смаргонь на сустрэчу з мясцовым клубам 17 траўня.

17-га траўня адбудзецца 5 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд 1-й лігі. "Смаргонь" у стартавых 4 турах набрала 8 пунктаў і займае 4-ты радок турнірнай табліцы. "Орша" мае на сваім рахунку 4 пункты і займае 12-е месца.

"Орша" ў апошнія гады вельмі рэдка сустракалася са "Смаргонню" - будучы супернік нават на пэўны час падымаўся ў вышэйшую лігу, пакуль "Орша" працягвала гуляць у 2-й. Апошняя на дадзены момант сустрэча адбылася 12-га чэрвеня 2013 года, калі "сіня-белыя" ў 1/32 фіналу Кубка Беларусі прымалі супернікаў на Гарадскім стадыёне. Тады баталія завяршылася для аршанцаў бясслаўна. "Ільняныя" саступілі смаргонцам з лікам 0:4 і выбылі з барацьбы за трафей.

Матч 5-га туру 1-й лігі "Смаргонь" - "Орша" адбудзецца ў Смаргоні на стадыёне "Юнацтва" 17 траўня і пачнецца а 15:00.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Орша" ў Смаргоні

"Орша" адпраўляецца ў Смаргонь на сустрэчу з мясцовым клубам 17 траўня.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение