Крумка - выдуманы персанаж, ён і талісман каманды і самы важны фанат, які паўсюль ездзіць за камандай, вядзе свой футбольны блогі шмат фатаграфуецца ў вандроўках. Пра свае ўражанні ад вандроўкі на аршанскі стадыён Крумка таксама напісаў у блогу. У блогу распавядаецца не толькі пра сам матч, але і пазітыўныя ўражанні ад колькасці людзей на стадыёне, аршанскіх фанатаў ды і ад самога стадыёна. Цалкам прачытаць блог Крумкі можна тут.
Футбольны клуб Крумкачы мае не шмат фанатаў, але да вандроўкі сваіх прыхільнікаў у наш горад паставіўся сур'ёзна. У суполках футбольнага клуба, нават, быў апублікаваны адмыслова напісаны па поваду пуцевадзіцель. У тэскце каротка апісвалася герграфія нашага горада, гісторыя, цікавыя мясціны, маршрут як дабрацца да стадыёна і расклад транспарту з Мінску. Скончаўся своеасаблівы пуцевадзіцель важнай для футбольных заўзятараў фразай: Взгляд ультрас (маецца на ўвазе аршанскія фанаты) – левые, группировка достаточно массовая, вступать в любые конфликты с ними крайне не рекомендуется.
Сур'ёзна ставяцца да вандроўкі сваіх фанатаў у Оршу не толькі Крумкачы. Так, Магілёўскі "Днепр" ужо сёння прадумвае варынят арганізаванага прыезду сваіх фанатаў у Оршу, хаця матч адбудзецца толькі 21-га чэрвеня. Пра гэта таксама гаворыцца на адмысловых старонках у сацыяльных сетках.