Матч 7-га туру аршанцы праводзілі ў Гомелі на штучным полі стадыёна ДзЮСШ №1. У суперніках быў ГЧТ, які ідзе непадалёк ад лідараў. Вядома, фаварытам матчу былі гамельчукі. Яны і адкрылі лік на 25-й хвіліне пасля ўдару Жосткіна. Аднак "ільняныя" яшчэ да наступлення перапынку адыграліся. На 40-й хвіліне брамнік ГЧТ Ракомсін парушыў правілы ва ўласнай штрафной, гэта прывяло да пенальці. З 11-метровага Сяргей Анкіновіч не пакінуў шанцаў суперніку - 1:1. З такім лікам гульня і скончылася.
Неблагі вынік "Оршы", аднак паралельна "Смалявічы" нанеслі гасцявую паразу 4:0 "Рэчыцы" і падняліся вышэй у табліцы. "Орша" апусцілася на перадапошняе, 15-е месца.
Іншыя вынікі туру: Зорка-БДУ - Бяроза-2010 3:2, Смаргонь - Ліда 2:3, Гарадзея - Кобрын 4:1, Рэчыца - Смалявічы 0:4, Баранавічы - Іслач 2:2, Дняпро - Слонім 3:1, Крумкачы - Хімік 3:3.