Галоўны трэнер "Гомельчыгункатранса" Павел Крэчын:
Наша каманда кантралявала ход сустрэчы, стварала небяспечныя моманты побач з брамай супернікаў. Многае змяніла выдалення нашага футбаліста. Аднак і ў другой палове сустрэчы мы мелі магчымасці забіць і давесці гульню да перамогі. Пасля чырвонай карткі хлопцы выканалі ўстаноўку і перастроіліся. Шкада толькі, што пакуль камандзе не хапае выканаўчага майстэрства. Але, спадзяюся, у наступных матчах лёс аддасць нам даўгі. А пакуль рыхтуемся да наступнага матчу, да гомельскага дэрбі.
Аляксандр Ладзяны, галоўны трэнер "Оршы":
Можна сказаць у двух словах. З аднаго боку, мы крыху разгубленыя. З іншага - задаволеныя, бо і прыязджалі ў Гомель за нічыёй. Але па тым, як складвалася гульня, асабліва пасля выдалення гомельскага гульца, мы павінны былі ўзяць 3 пункты, а не 1. Так што крыху збянтэжаныя, але задачу першапачатковую выканалі.