Каманды ведаюць адна адную нават лепш, чым проста добра. Яны сустракаюцца амаль штогод, хіба што "Зорка" на год раней прабілася ў 1-ю лігу.
Сёлета становішча "чырвона-сініх" значна лепшае, чым у аршанскай каманды. Пасля 7 тураў армейцы ідуць на 5-м месцы ў табліцы, нехта нават кажа пра жаданне клуба праз шмат гадоў вярнуцца ў вышэйшую лігу. "Орша" не дапускае і думак пра павышэнне ў класе, галоўнае для "сіня-белых" - застацца ў 1-й лізе. Пакуль наша каманда ідзе на перадапошнім, 15-м радку
. З апошніх асабістых 6 матчаў "Орша" выйграла 2, "Зорка" 4. Розніца мячоў таксама на баку менчукоў - 8-4.
Гульня адбудзецца 6 чэрвеня на Гарадскім стадыёне Оршы і пачнецца а 17:00. Наш сайт правядзе он-лайн трансляцыю сустрэчы