Раней аршанцы ніколі не сустракаліся з гэтым супернікам, а вось "Орша-2", якая раней гуляла ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці, мела досвед сустрэчаў з "Газавіком". Летась "Газавік" стаў чэмпіёнам вобласці, дзякуючы чаму і атрымаў магчымасць выступіць у Кубку краіны. У 1/64 фіналу "Газавік" перамог магілёўскае "Тарпеда" з 2-й лігі 5:3.
Гульня пройдзе на штучным полі ЦСК "Віцебск" 10 чэрвеня і пачнецца а 18-й гадзіне.