"Сіня-белыя" ў 1/32 фіналу адправіліся ў недалёкі Віцебск на гульню з вядучым клубам чэмпіянату Віцебскай вобласці "Газавіком".
Насуперак чаканням, "Газавік" вялікага супраціву не аказаў, за ўсю гульню ён меў лічаныя моманты ўзяць браму гасцей. Затое аршанцы рабілі гэта шмат разоў. Ужо на 9-й хвіліне Мікалай Кітаёў задаў тон гульні, якая пасля голу стала праходзіць пад дыктат аршанцаў.
На 32- хвіліне Аляксандр Пракапенка падвойвае лік. А неўзабаве Кітаёва паклалі на газон у чужой штрафной - пенальці. Сяргей Анкіновіч удала рэалізаваў 11-метровы. На 72-й хвіліне Чымбур скарыстаўся няўважлівасцю аршанскае абароны і скараціў адставанне, але літаральна праз пяць хвілін Павел Дудараў зняў усе пытанні - 1:4! Самае цікавае, што гэта не было канцом кашмару для "Газавіка". На 81-й Смірноў, а на 89-й Саколка яшчэ двойчы прымушалі брамніка віцяблянаў капітуляваць. 1:6!