Чарговы этап адбыўся ў Нарвегіі. У сталіцу Осла з'ехаліся многія вядучыя атлеты планеты. Забег на 100 метраў з бар'ерамі складаўся пераважна з амерыканскіх бягух, яны і занялі ўсе першыя пяць месцаў. Перамагла амерыканка Жасмін Стаўэрс з часам 12,84. Яе суайчынніца Браяна Ролінз паказала той жа самы час, саступіўшы толькі па фотафінішы.
Прадстаўніца Беларусі Аліна Талай прыбегла 6-й. Аршанка паказала час 13,18 секунды.