У "Экстрым-парку" Магілёўшчыны адбыўся адкрыты чэмпіянат Магілёўскай вобласці па мотакросе. Ён сабраў 84 гоншчыкі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Таксама прысутнічалі госці з Чэхіі, Нямеччыны, Расеі.
У камандным заліку перамогу святкавалі спартоўцы са спартовага клуба "Баравая" (Менск), другое месца дасталося Цэнтральнай раённая структуры ДТСААФ Менска, замкнулі тройку лепшых спецыялісты па мотакросе ДТСААФ Магілёўскай вобласці.
У катэгорыі матацыклаў з аб'ёмам 85 куб.см не было роўных Арцёму Сазанаўцу з Оршы. Аршанец ужо не ўпершыню збірае прызы на адказных спаборніцтвах, з чым яго і віншуем!