Аліна Талай адправілася ў расейскія Чабаксары ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Яна выступіць у дзвюх дысцыплінах: бегу на 100 метраў і бегу на 100 метраў з бар'ерамі.
Я еду на камандны чэмпіянат Еўропы, каб паказаць адзін з лепшых вынікаў гэтага сезону. Усё ж такі хочацца замацаваць 12,70 секунд ці нават крыху хутчэй на 100 м з/б. У мяне даўно перад вачыма мітусіцца нацыянальны рэкорд - 12,66 секунды, які ўжо больш за 20 гадоў ніхто не можа пабіць. Плюс, буду выступаць у гладкай стометроўцы. У гэтым годзе я яе яшчэ не бегла і мне самой цікава паглядзець, якая ў мяне там будзе хуткасць. Для мяне Чэбаксары - гэта ў першую чаргу генеральная рэпетыцыя перад чэмпіянатам свету ў Пекіне.