Аршанка прынесла каштоўныя балы ў скарбонку зборнай Беларусі на камандным чэмпіянаце Еўропы, які завяршыўся ў расейскіх Чабаксарах. Аліна выйграла забег на кароннай дыстанцыі - 100 метраў з бар'ерамі, паказаўшы час 12,80 секунды.
Усяго зборная Беларусі набрала 217 пунктаў і заняла 9-е месца, апярэдзіўшы каманды Швецыі, Фінляндыі і Нарвегіі. Чэмпіёнамі Еўропы сталі атлеты з Расеі, срэбра дасталося Нямеччыне, Францыя ўзяла бронзу.