Турнір "Кубак Хмеля" будзе адбывацца ўжо ў 4 раз. У 2013 годзе "Экамол" выйграў срэбра, а праз год стаў пераможцам. Акрамя аршанцаў, у Парк Люднікава, што ў Віцебску, з'едуцца каманды: "Хмель" (Віцебск), "Нафтан" (Наваполацк), "Масквіч" (Масква), "Гарадок", "Вітінструмент" (Віцебск), "БМВ Клуб" (Менск), "інструментакамплект" (Барысаў), "Міх" (Менск), "Шуміліна", "КалінПрадукт" (Навалукамль), "Легіён" (Пскоў, Расея).
Турнір адбудзецца 27 і 28 чэрвеня. У камандзе па 5 гульцоў на полі, 2 таймы па 12 хвілін.