Нагадаем, аршанскі клуб перамог у 1/32 фіналу віцебскі "Газавік" 6:1 і прайшоў у 1/16 фіналу. Там у супернікі "сіня-белым" дасталося жодзінскае "Тарпеда". Федэрацыя футбола вызначыла даты і час пачатку матчаў. Сёлета на гэтай стадыі будзе адразу два матчы - па адным на полі кожнага з супернікаў.
Такім чынам, спачатку каманды згуляюць 19-га ліпеня ў Оршы, пачатак сустрэчы у 15:30. Гульня ў адказ пройдзе ў Жодзіне 2-га жніўня і таксама стартуе ў 15:30.