У 13-м туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд 1-й лігі "сіня-белыя" адправяцца ў Слонім на сустрэчу з мясцовым клубам. Наша каманда па-ранейшаму знаходзіцца на 14-й пазіцыі ў табліцы.
Мінулы раз аршанцы сустракаліся са слонімцамі чатыры гады таму - у сезоне-2011. Тады "Орша" выступала ў 2-й лізе, там жа гулялі і дзве слонімскія каманды - "Камунальнік" і "Белтрансгаз", якія праз год з'яднаюцца і ўтвораць адзіны ФК "Слонім". Гульні з "Белтрансгазам" прынеслі суцэльнае расчараванне - 0:5 і 0:7. З "Камунальнікам" былі таксама дзве паразы, але не настолькі адчувальныя - 0:1 і 2:4.