Аршанцы ў гасцях сустракаліся са "Слонімам", які ішоў крыху вышэй у турнірнай табліцы. Па развіцці матчу і па небяспечных момантах нельга сказаць, што аршанцы дзейнічалі слаба, яны атакавалі, Уладзіслаў Знак меў два неблагіх моманты, яшчэ ў адным эпізодзе слонімцы выбілі мяч з самай лініі сваёй брамы. Але агульная перавага была ўсё ж такі на баку гаспадароў.
На 18-й хвіліне паўабаронца "сіня-белых" Соу Нуу "Буба" зарабіў жоўтую картку. На 24-й хвіліне Шакаў абводзячым ударам накіраваў мяч у сетку. Ужо на 33-й Юзвовічу ўдалося падвоіць лік. Агаломшаныя такім развіццём падзей, аршанцы тым не менш здолелі правесці да канца тайму некалькі сваіх атак. У другой палове сустрэчы Бальбух на 73-й хвіліне зрабіў лік 3:0, які і стаў канчатковым.
Склад "Оршы": Навічкоў, Анкіновіч, Шарыпа, Соу Нуу (Данілковіч, 78), Данілкоў (к) (Дудараў, 57), Саколка (Асіпенка, 46), Знак, Пракапенка (Кітаёў, 60), Суздальцаў (Малафееў, 82), Казарын, Кісялёў.