Каманды сустрэліся ў першым матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі. На жаль, скласці канкурэнцыю жодзінцам "сіня-белыя" не здолелі. Хаця пасля першага тайму сітуацыя не выглядала такой сумнай.
На 22-й хвіліне Сяргей Дацэнка адкрыў лік і ён захаваўся да перапынку. Ну а пасля перапынку аўтазаводцы лёгка давялі справу да перамогі. На 53-й Вячаслаў Глеб, а ўжо на 56-й Аляксандр Сялява зрабілі перамогу "Тарпеда" яўнай. На 70-й і 90-й хвілінах Вадзім Дземідовіч двойчы прымушаў аршанцаў капітуляваць.
"Орша" саступае з лікам 0:5, 2-га жніўня адбудзецца паўторны матч, але шанцы нашай каманды прайсці ў 1/8 фіналу самыя мінімальныя.