Самы вядомы на дадзены момант футбаліст з Оршы Антон Пуціла пераехаў з чэмпіянату Расеі ў першынство Турцыі. Летась ён гуляў за маскоўскае "Тарпеда", цяпер падпісаў 2-гадовы кантракт з турэцкім "Газіентэпспорам". У мінулым сезоне "Газіентэпспор" заняў 10-е месца сярод 18 камандаў турэцкай Суперлігі.
Раней Пуціла выступаў за менскае "Дынама", нямецкія "Фрайбург" і "Гамбург", расейскую "Волгу". Ён з'яўляецца выхаванцам Аршанскай ДзЮСШ (першы трэнер - бацька Канстанцін Пуціла) і менскага РДУАРа.