У 14-м туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд 1-й лігі "Орша" прыме "Іслач" з Менскага раёна. Супернік ідзе ў лідэрах і відавочна прэтэндуе на першы ў гісторыі выхад у вышэйшую лігу, "Орша" наадварот, спрабуе хаця б застацца ў дывізіёне і не выляцець у 2-ю лігу.
Супернікі сустракаліся два разы. Было гэта ў 2012 годзе, "Іслач" не так даўно з'явілася і гуляла ў 2-й лізе, дзе тады выступаў і наш клуб. Тады абодва матчы завяршыліся перамогамі больш фінансава шчасна "Іслачы" - 2:0 і 3:1.
Гульня "Орша" - "Іслач" адбудзецца 22 ліпеня на Гарадскім стадыёне Оршы і пачнецца а 18:00.