Турнір пройдзе на Лядовай арэне Оршы. Удзельнічаць у ім будуць каманды, складзеныя з хакеістаў 2004 года нараджэння і маладзейшых. Арганізатары чакаюць, што ўдзел возьмуць каманды з Беларусі, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Расеі. Але пакуль свой удзел пацвердзілі толькі "Віцебск" і "Газпробанк". Чакаюцца станоўчыя адказы ад клубаў: "Данбас", "Алімпіец", "Баброў", СДзЮШАР Мінск, АЦАР Магілёў, "Сокал" Кіеў, "Бульдогі" Санкт-Пецярбург.
Скончыцца турнір 30-га жніўня. Кожная каманда мае правесці па 5 гульняў і паўдзельнічаць у конкурсе хакейнага майстэрства.