У Гародні адбыўся чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. На дыстанцыі 110 метраў з бар'ерамі аршанец Віталь Парахонька заваяваў срэбраны медаль. У фінале ён пераадолеў дыстанцыю за 13,91 секунду, а пераможца - Максім Лынша - паказаў час 13,59.
Аліна Талай не выступала на "гладкіх" 100 метрах, засяродзілася на дыстанцыях 200 метраў і 100 метраў з бар'ерамі. І выйграла абедзве! На сваёй кароннай дыстанцыі ў 100 метраў з бар'ерамі Аліна стала чэмпіёнкай з часам 12,74 секунды. Як прызналася сама аршанка пасля забегу, у Беларусі яна яшчэ не бегала так хутка. Яшчэ адна бягуха з Оршы - Святлана Губенка стала 5-й з часам 14,03.
На дыстанцыі 200 метраў Аліна з часам 24,15 была 2-й у папярэдніх забегах. Але ў фінале паказала час 23,78 і заваявала золата!