Наша каманда адправіцца на паўторны матч з жодзінскім "Тарпеда" ў 1/16 фіналу Кубка Беларусі. Гульня адбудзецца на жодзінскім стадыёне "Тарпеда" і пачнецца ў 15:30.
У першай сустрэчы "сіня-белыя" на сваім полі не склалі канкурэнцыі аўтазаводцам і саступілі 0:5.
Гісторыя супрацьстаяння двух клубаў даўняя, прычым часта аршанцы з тарпедаўцамі гулялі менавіта ў Кубку краіны. Яшчэ ў 1971 годзе аршанскі "Старт" прайграў жодзінцам Кубак БССР, саступіўшы ў фінале 0:4 і 1:2. У Кубку Беларусі клубы сустрэліся ў сезоне-1992/93, прычым якраз у 1/16 фіналу. Тады наш клуб, які насіў назву "Легмаш", саступіў 0:5. У сезоне-1994/95 каманды сустрэліся на стадыі 1/32, і тады аршанцы прайгралі 2:3. А ў Кубку Беларусі-2005/06 "Орша" на стадыі 1/16 фіналу саступіла "Тарпеда" 2:8. І вось цяпер, у 1/16 фіналу сезону-2015/16 аршанцы прайгралі жодзінцам 0:5.