Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы адбудзецца ў кітайскім Пекіне з 22 па 30 жніўня. Талай, напэўна, будзе адзінай аршанкай на буйным турніры, але варта дачакацца абвяшчэння афіцыйнага складу каманды Беларусі. Тым не менш, неабходны нарматыў бягухай выкананы, і пакуль Аліна адправілася ў Аўстрыю трэніравацца ў свайго трэнера Філіпа Унфрыда. Ужо адтуль яна прыляціць адразу ў Пекін.
Напярэдадні, як паведамляў наш сайт, Аліна перамагла адразу на дзвюх дыстанцыях чэмпіянату Беларусі - 100 метраў з бар'ерамі і 200 метраў. Прычым каронную дыстанцыю ў 100 метраў з бар'ерамі Талай пераадолела за 12,74 секунды - такі час на роднай зямлі яна яшчэ не паказвала.