Адзін з найбольш вядомых клубаў Казахстана "Сарыарка" з горада Караганда выступае ў Расеі ў лізе ВХЛ. Летась ён выйграў рэгулярны чэмпіянат, апярэдзіўшы даволі заможныя расейскія клубы. А ў плэй-оф у барацьбе за галоўны прыз карагандзінцы сышлі з дыстанцыі толькі на стадыі 1/2 фіналу.
"Сарыарка" ўжо прыбыла ў Горкі на вучэбна-трэніровачны збор. Цягам збору яна згуляе там са смаленскім "Славуцічам" і чэхаўскай "Звяздой". У Менску каманда памерыцца сіламі з "Дынама" з Маладзечны. Але ўсё гэта будзе потым - на пачатку, 11-га жніўня, "Сарыарка" згуляе з клубам "СКА-Нява" з Санкт-Пецярбургу. Гэтая сустрэча адбудзецца ў Оршы на Лядовай арэне. Час пачатку гульні стане вядомым пазней.