15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

Воля і нічыя

10.08.2015 10:45

2674 прагляду, 0 каментароў

ФК "Орша" пасля чорнай паласы парадаваў заўзятараў нічыёй.

Аршанцы 9-га жніўня гулялі ў гасцях у Смалявічах супраць мясцовай каманды. Перад стартам 2-га кола 1-й лігі Беларусі ў "сіня-белых" была доўгая чорная паласа - 8 запар пройгрышаў, калі не ўлічваць тэхнічную перамогу над "Кобрынам". Толькі няўдачы таго ж "Кобрына" і "Рэчыцы" дазволілі аршанцам не апусціцца ніжэй за 14-е месца ў табліцы.

Гульня з серадняком лігі "Смалявічамі" не абяцала нашай камандзе нічога асабліва пазітыўнага. Ход гульні - таксама. Аршанцы зноў прапусцілі хуткі мяч - на 17-й хвіліне знаны бамбардзір ніжэйшых беларускіх ліг Аляксей Хадневіч увагнаў першы мяч у браму гасцей. На 30-й Андрэй Кухаронак павялічыў перавагу "Смалявічаў". Калі на старце другой паловы сустрэчы Ягор Сямёнаў зрабіў лік 3:0, то ўсім падалося, што "Оршы" ў чарговы раз не пазбегнуць разгрому. Але гаспадары адчулі набліжэнне перамогі і расслабіліся, чым аршанцы і скарысталіся. На 62-й хвіліне навічок "Оршы" Максім Разумаў скараціў адставанне ў ліку. А асноўныя падзеі прыйшліся на канец паядынку. На 83-й Антон Смірноў робіць лік 3:2, а на 90-й Аляксей Казарын 3:3!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Воля і нічыя

ФК "Орша" пасля чорнай паласы парадаваў заўзятараў нічыёй.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение