Выхаванец бабруйскага футбола, абаронца Яўген Кісялёў, які правёў за клуб 14 матчаў, перайшоў у светлагорскі "Хімік", з якім "Орша" правядзе наступную сустрэчу ў чэмпіянаце. "Орша" ўзмацнілася 20-гадовымі Ўладзіславам Пагодзіным і Дзмітрыем Баравіком. Прыйшоў у клуб і вопытны 38-гадовы паўабаронца Максім Разумаў. За час гульняў за "ДБК-Гомель", "Смаргонь", "Віцебск" і "Гомельчыгункатранс" на ягоным рахунку 123 матчы ў 1-й лізе чэмпіянату Беларусі і 16 забітых галоў.
Варта адзначыць, што ўсе трое навічкоў ужо былі ў складзе "Оршы" ў гасцявой сустрэчы супраць "Смалявічаў", а Разумаў нават забіў гол.