У "Оршы" працягваюцца пераходы, частка гульцоў пакінула каманду, частка прыйшла. Так, каманду афіцыйна пакінуў Сяргей Чавідаеў, які сёлета толкам не гуляў за клуб. Таксама сышоў паўабаронца Павел Дудараў. Адчувальнай стратай стане сыход з каманды цэнтральнага абаронцы Сяргея Анкіновіча.
А вось дазаяўлены "Оршай" малады 17-гадовы хаўбэк Андрэй Раманаў і абаронца Юрый Піваровіч, які доўга выступаў за "Оршу", але перад пачаткам сёлетняга сезону скончыў кар'еру. Цяпер Юрый аднавіў гульнявую кар'еру і паспрабуе дапамагчы "Оршы" пазбегнуць вылету з 1-й лігі.