15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

Аліна Талай: хачу ў Пекін!

14.08.2015 10:40

3542 прагляду, 2 каментара

Аршанка Аліна Талай перад чэмпіянатам свету распавяла пра свой папярэдні прыезд у Пекін.

На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які пачнецца ў кітайскім Пекіне 22-га жніўня, Аліна Талай выступіць на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі.

Як дасведчаная спартсменка, маральна я ўжо гатовая да спаборніцтваў. Самае галоўнае - перад стартам злавіць патрэбную хвалю, калі ты ўнутрана абсалютна спакойная і табе не перашкаджаюць ніякія староннія думкі.

Я ўжо выступала два гады таму ў Кітаі, таму ведаю, да чаго мне там трэба рыхтавацца. Гарачы мясцовы клімат мяне ніколькі не палохае: цяпер у Аўстрыі, дзе я трэніруюся, стаіць спёка пад сорак, так што, умовы максімальна набліжаны да пекінскіх. У той раз у Пекіне я засталася пад вялікім уражаннем ад мясцовага алімпійскага стадыёна. Там пануе невымоўная энергетыка, тысячы людзей на трыбунах, і ўсё актыўна хварэюць! Мне ўжо не церпіцца хутчэй туды вярнуцца зноў і выйсці на бегавую дарожку.

Чэмпіянат свету — найважнейшы старт сезона для мяне. Але я не накручваю сябе гэтым. Галоўнае — выйсці і добра зрабіць сваю справу. Нядаўна на нацыянальным чэмпіянаце Аўстрыі я адолела 100 метраў з бар'ерамі за 12,86 секунды. Нядрэнны вынік, які ўсяляе надзею, што і ў Пекіне ўсё атрымаецца.

Мне вельмі прыемна, што мае перамогі радуюць сотні маіх заўзятараў па ўсім свеце. Яны так шчыра за мяне хварэюць: і калі ў чарговы раз перамагаю, і калі прайграю — застаюцца са мною. Вельмі важна, каб у цяжкія моманты жыцця, заўсёды знайшоўся хтосьці, хто зможа цябе патрымаць.

Мяне рухаюць наперад цікаўнасць і прага жыцця. Кожную раніцу я ўстаю з радасцю: не церпіцца даведацца, а што мяне чакае наперадзе? Таму ўсім нашым заўзятарам я б пажадала радавацца кожнаму пражытаму дню і заўсёды заставацца сабой, не прагінаючыся пад абставіны, як бы цяжка часам не было!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аліна Талай: хачу ў Пекін!

Аршанка Аліна Талай перад чэмпіянатам свету распавяла пра свой папярэдні прыезд у Пекін.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение